krupki.by

ru RU be BE en EN


Крупчанка Таісія Калініна прысвяціла сваё жыццё справе адукацыі і выхавання дзяцей пачатковых класаў

Автор / Земляки / Понедельник, 29 апреля 2024 16:50 / Просмотров: 217

Ты памятаеш, было вакол мора кветак і гукаў. З цёплых маміных рук настаўніца ўзяла тваю руку.

І цэлых 4 гады яна будзе беражліва весці па жыцці, праяўляць мацярынскі клопат, запаўняць акуратным настаўніцкім почыркам чыстыя старонкі біяграфіі свайго вучня.

Справе адукацыі і выхавання дзяцей пачатковых класаў прысвяціла сваё жыццё Таісія Анатольеўна Калініна – вопытны педагог, мудры таленавіты настаўнік, да глыбіні душы адданы сваёй справе. Справядлівая, інтэлігентная, высокакваліфікаваная, Таісія Анатольеўна заўсёды была прыкладам таго, якім павінен быць сапраўдны настаўнік. Яна прыцягвала да сябе з першага погляду і слова.

А ўсё пачыналася вось так. Нарадзілася мая гераіня на Гомельшчыне, у Жлобінскім раёне ў п. Лукскім. У школе была актывісткай. Як член піянерскай арганізацыі была абрана дэлегатам рэспубліканскага злёту ў Малдавіі. Пасля школы паўстала пытанне: кім быць? Настаўнікам? Адказ станоўчы на пытанне быў не адразу. Паступала ў палітэхнічны інстытут – не прайшла па конкурсе. Па пуцёўцы райкама камсамола працавала піянерважатай у мясцовай школе. З гэтага моманту ўсё і пачалося. Выпускніца школы лёгка знаходзіла з дзецьмі агульную мову, разумела дзіцячыя праблемы, ­удзяляла асаблівую ўвагу інтарэсам навучэнцаў. Тады і цвёрда вырашыла Таісія Анатольеўна стаць настаўніцай пачатковых класаў. Падчас вучобы ў Віцебскім педінстытуце яшчэ ў большай ступені раскрыліся яе арганізатарскія здольнасці – студэнты давяралі ёй быць старастай.

Прайшоў час, маладога спецыяліста накіроўваюць на працу ў Талачынскі раён, але працаваць там не давялося. Бо яшчэ ў студэнцкія гады сустрэла сваё каханне, выйшла замуж і пайшла ў дэкрэтны адпачынак. І толькі па-сапраўднаму адчула сябе настаўніцай у Дакудаўскай васьмігадовай школе. Першы ўрок, пе­ршая лінейка – засталіся ў памяці назаўсёды.

– Мне вельмі хацелася быць дабрадушнай настаўніцай, каб на ўсіх уроках дзеткам было цікава, захапляюча, – дзеліцца Таісія Анатольеўна. – Каб дзеці з задавальненнем спяшаліся ў школу. Мне заўсёды падабалася разважаць словамі і думкамі дзяцей, глядзець на свет іх вачыма. Упэўнена, што настаўнік не можа паспяхова вучыць, калі не вучыцца сам.

Нездарма педагагічнае крэда Таісіі Анатольеўны: «Навучаючы іншых, вучыся сам». Усё атрымлівалася ў маладога спецыяліста, бо побач былі заўсёды дырэктар школы Лапарэвіч Соф’я Емяльянаўна, настаўнікі Буры Віктар Аляксандравіч, Суворава Валянціна Мікалаеўна і іншыя. Яны, старэйшыя калегі, дапамагалі пераадольваць усе цяжкасці.

Прафесійны шлях Таісіі Анатольеўны быў насычаны. Пасля Дакудаўскай школы займала пасаду дырэктара Дома піянераў, была метадыстам аддзела адукацыі. Але ў думках заўсёды была з дзеткамі. Таму Таісію Анатольеўну прызначаюць намеснікам дырэктара па пачатковых класах сярэдняй школы № 1 г. Крупкі. А з 1993 года яна працуе настаўніцай пачатковых класаў у гарадской СШ № 3. Вось тут па-сапраўднаму раскрыліся прафесійныя здольнасці педагога. Яе метадычная капілка папаўнялася цікавымі распрацоўкамі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў. Настаўніца знаходзілася ў пастаянным пошуку новага.

– Настаўнік – гэта не прафесія, а вобраз жыцця, – кажа мая размоўца. – Урокі, праверка сшыткаў, дадатковыя заняткі – усё гэта патрабуе шмат часу, але прыносіць вялікае задавальненне. А яшчэ дзяцей патрэбна адчуваць, праяўляць да іх цярпенне і вытрымку, а самае галоўнае – любіць іх усіх: і шумлівых, і паслухмяных, і капрызных, і неахайных.

Вучаніца педагога Святлана Грынь успамінае: «Цікавыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы, паходы, паездкі – памятаю і сёння. У 5-м класе мы яшчэ доўга сумавалі па сваёй першай настаўніцы, прыбягалі да яе пасля ўрокаў, расказвалі пра свае поспехі і праблемы. Строгая, прыгожая, доб­рая – такая яна, наша Таісія Анатольеўна».

Калега педагога, Соф’я Васільеўна Ерашэнка, былы намеснік дырэктара па пачатковых класах СШ № 3, адзначае: «Таісія Анатольеўна заўсёды ўмела выслухоўваць дзетак і даваць ім парады. Вучні адчувалі сябе з настаўніцай як дома. Яна размаўляла з імі на іх мове, якая была зразумелай і пераканаўчай. Таісія Анатольеўна, безумоўна, таленавіты чалавек. Вучні і да гэтага часу з глыбокай павагай адносяцца да першай настаўніцы – як да другой мамы».

За добрасумленную працу Таісія Анатольеўна ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэс­публікі Беларусь, знакам «Выдатнік асветы Рэспуб­лікі Беларусь». У 2001 го­дзе яна была дэлегатам другога з’езда настаўнікаў Беларусі. Сёння Таісія Анатольеўна на заслужаным адпачынку. Але сочыць за поспехамі і развіццём сферы адукацыі раёна і краіны. Самае галоўнае для педагога – дарагія ўспаміны ў сэрцах вучняў і калег. Не даюць сумаваць жанчыне дзеці Максім і Наталля, любімыя ўнукі.

Я таксама з цеплынёй і павагай нагадваю ў памяці сумесную працу з Таісіяй Анатольеўнай, нам ра­зам даводзілася аб’ядноўваць вопыт. Заставайцеся, мая паважаная калега, яшчэ доўгія гады любімай настаўніцаў для сваіх выпускнікоў, мілай матуляй і бабуляй, дарагім верным сябрам.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ,
старшыня раённай ветэранскай
арганізацыіработнікаў адукацыі.
Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

17 мая в д. Прошика прием граждан проведет начальник айонного отдела Следственного комитета

В пятницу, 17 мая, с 11.00 до 13.00 в здании Октябрьского сельского исполнительного комитета по адресу: ул. Центральная, д. 9, д. Прошика Крупского района прием граждан проведет начальник Крупского районного отдела Следственного комитета Рес­публики Беларусь подполковник юстиции Андрей КАРАЧУН. Предварительная запись по телефону 8(017)96 2-70-33.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.