krupki.by

ru RU be BE en EN

Віншаванне ксёндза Віталія Стрыгі са святам Божага Нараджэння



Віншаванне ксёндза Віталія Стрыгі са святам Божага Нараджэння

Автор / Главные новости / Понедельник, 25 декабря 2023 07:18 / Просмотров: 291

Вось і падыходзіць да заканчэння 2023 год ад Нараджэння Хрыстова і, несумненна, нам ёсць за што дзякаваць Пану Богу.

Мы не ведаем, што рыхтуе нам наступны год, але калі мы верым, што будучыня – у руках Езуса, то глядзім наперад з надзеяй і ўпэўненасцю. Падзея, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму ў Батлееме, ужо змяніла жыццё многіх людзей і працягвае змяняць сёння, даруючы надзею. Дзякуючы нараджэнню Езуса Хрыста, Яго ахвяры і ўваскрэсенню, для ўсяго чалавецтва ў гэты свет прыйшло святло. Словы з Евангелля звернуты да кожнага з нас (Ян. 8:12): «...Я святло свету; хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця». Сёння наш Нябесны Айцец жадае азарэння нашых сэрцаў, змены жыцця кожнага чалавека!

У Езусе Хрысце жыццё набывае сэнс. Хрыстос пакутаваў за нашыя грахі, каб мы набылі ўпэўненасць у збаўленні.

Пан Бог з намі, і радасць Яго прысутнасці перапаўняе нашыя сэрцы!

Таму ў гэтыя святочныя дні хачу пажадаць, каб ваша жыццё заўсёды асвячалась адзіным святлом – Езусам Хрыстом і было прыкладам для ўсіх.

Няхай Пан Бог благаславіць вашыя сем’і і адорыць сваёй любоўю кожнага з вас!

Са святам Божага Нараджэння, дарагія крупчане!

Ксёндз Віталій Стрыга, пробашч касцёла імя Святога Юзафа ў Крупках.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.