Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічнаму веславанню Кацярына Карстэн заваявала права выступіць на сусветным форуме ў Бразіліі. На апошняй рэгаце, якая праходзіла ў швейцарскім Люцэрне, наша славутая зямлячка на сваёй кароннай двухкіламетровай дыстанцыі заваявала бронзавую ўзнагароду.
Гэты вынік дазволіў ёй атрымаць алімпійскую ліцэнзію. Для легендарнай спартсменкі гэта будуць ужо сёмыя па ліку галоўныя планетарныя старты, у якіх яна мае дзве перамогі, адно серабро і двойчы была трэцяй. Будзем спадзявацца, што ў Бразіліі медальная скарбонка Кацярыны зноў папоўніцца.