Як нам расказалі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аграрыі актыўна вядуць падкормку азімых культур цвёрдымі і вадкімі ўгнаеннямі. На палі выехалі агрэгаты па ўнясенні вадкіх угнаенняў «Раса». Таксама ідзе работа па нарошчванні аб’ёмаў нарыхтоўкі мінеральных угнаенняў – хлорыстага калію і азоту.
Ужо падрыхтавана насенне травасумесі для падсявання і залужэння пашы. Асноўная ж увага аграрыяў – падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да вясенняй пасяўной. Практычна ўсе гаспадаркі раёна выйшлі на фінішную прамую – заканчваюць работы па падрыхтоўцы тэхнікі да лінейкі гатоўнасці.