Як паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна, моладзь з усёй краіны абмяркоўвала пытанні прафпадрыхтоўкі і адаптацыі да сучаснага рынку працы. У першы дзень у Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў працавала выстава прафарыентацыйнай, іміджавай прадукцыі і масмедыя ВНУ, адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму.
Моладзь таксама прыняла ўдзел у студэнцкім саміце, у час якога быў арганізаваны тэлемост. У другі дзень форуму прайшлі «круглыя сталы», конкурсныя і дыскусійныя пляцоўкі і навучальныя семінары. У дзень закрыцця «Студэнцкай восені» ўдзельнікі наведалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі сталіцы.