Менавіта гэтыя якасці, выхаваныя хрысціянскай верай, сталі неад’емнымі рысамі  нацыянальнага характару беларусаў.

Для нашай шматканфесіянальнай краіны гэта падзея напоўнена асаблівым зместам. Наша моц у адзінстве, мы заўсёды дапамагаем адзін аднаму.

У такое свята веруючых  перапаўняюць пачуцці вялікай радасці і імкненне ствараць добрыя справы, атульваць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спачуванні.

Няхай жа  светлае свята  Вялікадня сагравае вашы сэрцы верай і любоўю, напаўняе спакоем і дабрабытам  сем’і,  дапамагае ўзняцца над мітуснёй і марнасцю, падараваць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і спакою!

Ігар Часнок, 

старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта.