Божае Нараджэнне – час таямнічы і светлы, які асабліва нагадвае пра значэнне любові і міласэрнасці. Захаванне хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцяў у нашым грамадстве дазваляе рабіць адпаведныя высновы, якімі патрэбна карыстацца ў сваім жыцці.

Гэта вялікае, адно з найбольш цудоўных святаў хрысціянства, адорвае кожнага дзіўным чаканнем новага і чароўнага, аб’ядноўвае людзей у высокіх думках і памкненнях.

Няхай святло Божага Нараджэння азарае вашы дамы радасцю, дапамагае больш берагчы адзін аднаго, даражыць жыццём. Няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, святочнага настрою, поспеху ў справах і пачынаннях.

Старшыня Крупскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій КОЗЕЛ.