Як вядома, пустуючыя дамы – адзін з праблемных момантаў у навядзенні парадку на зямлі. Але гэту праблему імкнуцца вырашаць у Халопеніцкім сельвыканкаме. Як нам паведаміў яго старшыня Андрэй Вакулаў, спецыялістамі штогод абследуюцца населеныя пункты, зацвярджаюцца спісы дамоў і зямельных участкаў, якія застаюцца незапатрабаванымі.
На бягучы год у цэлым па сельсавеце запланавана знесці 14 старых будынкаў, а ў першым квартале – 3. І цяпер ужо вядзецца знос трэцяга дома ў вёсцы Красноўка. А папярэднія два знесены ў вёсках Дудзінка і Галькі. Да месца адзначыць, што дзве хаты стаялі пасля пажараў. Дапамогу ў гэтай справе аказвае ААТ «Халопенічы».