krupki.by

ru RU be BE en EN

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 39 рэгулярна праводзяцца сустрэчы з удзельнікамі розных рэлігійных плыняў



У папраўчай установе адкрытага тыпу № 39 рэгулярна праводзяцца сустрэчы з удзельнікамі розных рэлігійных плыняў

Автор / Закон и порядок / Суббота, 09 марта 2024 11:57 / Просмотров: 184

Чалавек у сваім жыцці ўвесь час прымае рашэнні. На прыняцце адных могуць пайсці тыдні ці месяцы, а некаторыя праблемы вырашаюцца за лічаныя секунды…

У такіх, абмежаваных па часе ўмовах, людзі часта памыляюцца, прымаюць рашэнні і робяць дзеянні, якія караюцца крымінальным кодэксам. Але як правільна прыняць рашэнне? У крытычных і стрэсавых сітуацыях нашыя дзеянні вызначаюць толькі інтуіцыя, вопыт, веды…

Правамерна лічыцца, што ў Святым Пісанні ўтрымліваецца ўся мудрасць чалавецтва, і калі ведаць і разумець Слова Божае, то яно дапамагае хутка арыентавацца ў цяжкіх і незвычайных абставінах.

У папраўчай установе адкрытага тыпу № 39 (ПУАТ-39) рэгулярна праводзяцца сустрэчы з удзельнікамі розных рэлігійных плыняў. Хоць метады ва ўсіх адрозніваюцца, але мэта адна – дапамагчы асуджаным знайсці шлях да Бога. У гісторыі ёсць шмат прыкладаў, калі «мацёрыя» злачынцы, знайшоўшы Бога, пакідаюць сваю супрацьпраўную дзейнасць, робяцца добрымі сем’янінамі, бацькамі, і прыкладам паводзін у грамадстве.

Найбольш рэгулярнай і метадычнай у ПУАТ-39 з’яўляецца дзейнасць святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта не дзіўна, таму што сярод веруючых асуджанных значная большасць праваслаўныя. Так, на працягу амаль васьмі гадоў памочнік блага­чыннага Крупскай акругі Сяргей Сцяпанавіч Сачук кожную суботу прыходзіць у ПУАТ весці асветніцкую работу. Атмасфера на такіх сустрэчах заўсёды сяброўская, разам молімся, вывучаем кнігі Святога Пісання, абмяркоўваем жыццёвыя праблемы.

Цяперашні 2024 год адметны яшчэ і тым, што сёлета спаўняецца 30-годдзе ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дэпартамента выканання пакаранняў. Напачатку года асуджанныя ПУАТ-39 пад кіраўніцтвам супрацоўніка наведалі на Раство святочную службу ў Крупскім храме Мікалая Цудатворцы, а на Хрышчэнне Гасподне ўсе жадаючыя змаглі акунуцца ў палонку.

Зараз перад кожным з нас задача – выправіцца. Выправіць сваё мысленне, пераацаніць каштоўнасці і паступаць правільна. Пераасэнсаваць свае ўчынкі дапаможа Пісанне, і Усявышні дапаможа жыць правільна. Галоўнае – знайсці да яго шлях.

Уладзімір БуцькавецФота Максіма Буката.

Автор

admin

admin

Актуально

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.