krupki.by

ru RU be BE en EN


Да 100-годдзя Крупскага раёну: Падчас першых пяцігодак крупчане залечвалі раны вайны

Автор / Земляки / Среда, 17 апреля 2024 10:48 / Просмотров: 126

Агульнымі намаганнямі з дапамогай дзяржавы былі адбудаваныя дамы пагарэльцаў, да канца саракавых гадоў у асноўным была адноўлена вытворчая і сацыяльна-бытавая інфраструктура.

У цэлым сельская гаспадарка і прамысловасць раёна да 1950 года  дасягнула даваеннага ўзроўню развіцця. Крупчане залечвалі раны вайны. Гэта быў сапраўдны подзвіг, толькі здзейснены не на полі бою, а на мірных палетках.

Калі ў асноўным была адноў­лена вытворчая і сацыяльная інфраструктура ў сельскай мясцовасці, у 1950-м годзе на чарговым пасяджэнні Крупскага райкама партыі стала прадметам абмеркавання  і пытанне аб адбудове Крупак. Былі заслуханы паведамленні старшыні Крупскага  пасялковага Савета, кіраўнікоў некалькіх аддзелаў райвыканкама. Пасля падвя­дзення вынікаў работы прыйшлі да высновы, што арганізацыі не ўсё зрабілі для адбудовы райцэнтра. Было прынята адпавед­нае рашэнне, вызначаны выканаўцы і тэрміны. Адзначым, што ў 1949 годзе Маскоўскай планіровачнай майстэрняй быў распрацаваны першы генеральны план забудовы Крупак. Ён улічваў ужо адноўленае і прадугледжваў будаўніцтва яшчэ шэрагу будынкаў грамадскага і культурнага прызначэння.

 У адбудову райцэнтра уключыліся не толькі прадпрыемствы і арганізацыі, але і жыхары, якія на суботніках і нядзельніках займаліся добраўпарадкаваннем пасёлка. Вось што пісаў праз чатыры гады пасля пасяджэння райкама партыі ў раённай газеце старшыня Крупскага пасялковага Савета Е. Коршун: «За пасляваенны час непазнавальна змяніў сваё аблічча гарадскі пасёлак Крупкі. Асабліва папрыгажэў ён за апошнія гады. На былых руінах і папялішчах паўсталі новыя дабротныя будынкі і растуць маладыя дрэўцы.

Праходзячы па Ленінскай вуліцы, позірк спыняецца на раённым магазіне. Ён абстаўлены па гарадскому тыпу. Насупраць яго – такі ж дабротны будынак культмага і побач кніжны магазін. На вуглу вуліц Ленінскай і Савецкай у мінулым годзе закладзены сквер, па баках яго высаджаны шматгадовыя ліпы.

Насупраць парка ўзвышаецца будынак кінатэатра. У гэтым годзе ён уступіць у эксплуатацыю. Заканчваецца аддзелка чатырохкватэрнага жылога дома. Упрыгожвае раённы цэнтр двухпавярховы будынак беларускай сярэдняй школы, уведзены ў строй пасля выбараў 1950-га года. У новым памяшканні размясцілася раённая кантора сувязі… Вядзецца падрыхтоўка да будаўніцтва памяшкання райкама партыі… Непазнавальнымі сталі і ўскраіны. Узведзены корпус новай хлебапякарні. За апошнія чатыры гады з’явіліся сотні новых дамоў, выраслі новыя вуліцы Лугавая, імя Варашылава, імя Заслонава…»

Да сказанага можна дабавіць, што за пяцігодку быў пабудаваны Крупскі цагляна-чарапічны завод, у 1951 годзе закончана будоўля новай паліклінікі, ­адкрыты рэнтгенаўскі кабінет. У наступным годзе ў райцэнтры ў новым будынку пачала працаваць лазня. Пачалі працаваць гасцініца, радыёвузел. У 1955 годзе  ўзведзены ў цэнтры горада помнік У.І. Леніну, за пяцігодку  завершана будаўніцтва будынка райкама партыі.

Не толькі райцэнтр змяніў свой воблік. Пасля рэканструкцыі аднавіў работу Бобрскі спіртзавод, нафтабаза ў пасёлку Крупскі. У 1952 годзе завершана будаўніцтва новага чыгуначнага вакзала на станцыі  Бобр, некалькі пазней – на станцыі Крупкі. Пачалі працаваць цагляныя заводы ў вёсках ­Худаўцы і Бярозаўка, іх прадукцыя ішла на будаўнічыя работы, а таксама на печы ў новых дамах вёсак і пасёлкаў. У Абчузе адбудоўваўся льнозавод. Пачалося будаўніцтва льнозавода ў пасёлку Лянок. Прадпрыемства пачало выпускаць гатовую прадукцыю ў чэрвені 1955 года. Ужо праз год поспехі працоўных льнозавода былі адзначаны на рэспубліканскім узроўні.

Умацоўвалася матэрыяльная база аграрнага сектара. Акрамя Крупскай і Каменскай машынна-трактарных станцый, была пабудавана яшчэ адна МТС – Залеская. Яна знаходзілася ў лясной зоне на ўскрайку вёскі Дзянісавічы, таму так і называлася. За пяць гадоў, пачынаючы з 1950-га года, трактарны парк раёна павялічыўся ў два з паловай разы, камбайнаў – у 7 з паловай разоў. У другой палове 1950-х гадоў паступленне тэхнікі ішло не менш інтэнсіўна: у 1960 годзе на калгасных палях ужо працавалі каля 200 трактараў і больш за 70 камбайнаў.

 МТС былі не толькі месцам захоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, але і рэгіянальнымі цэнтрамі агратэхнічнага кіравання.  Адпаведна яны і ўмацоўваліся кадрамі спецыялістаў. Калі ў 1950-м годзе ў раёне не было ніводнага інжынера альбо агранома з вышэйшай адукацыяй, то праз пяць гадоў у трох МТС працавалі больш за 50 высокаадукаваных спецыялістаў.

Праўда, трэба адзначыць, што аграрны сектар развіваўся не інтэнсіўным, а больш экстэнсіўным шляхам.  Пётр Міронавіч Машэраў, на той час другі сакратар Мінскага абкама партыі, выступаючы на 8-й Крупскай раённай партыйнай канферэнцыі ў кастрычніку 1954 года, у сваёй прамове зазначыў, што сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у раёне складала не больш за чатыры – чатыры з паловай цэнтнера збожжа з гектара, на адну фуражную карову ў сярэднім надойвалася толькі 800 літраў малака за год. Праўда, назіралася тэндэнцыя да паступовага паляпшэння спраў. У 1957 годзе сярэдні ўра­джай зерневых складаў ужо каля 6 цэнтнераў з гектара, сярэдні надой на карову  павялічыўся да 1 100 літраў за год.

У жывёлагадоўчай галіне за 10 гадоў у некалькі разоў павялічылася колькасць буйной рагатай жывёлы, свіней. Людзі працавалі самааддана. Напрыклад, Крышкавец Ганна Аляксееўна з калгаса «Май» (в. Майскае) уваходзіла ў лік лепшых жывёлаводаў раёна. Яна была ўдзельніцай УВНГ СССР, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. 24 красавіка  1954 года газета «Мінская праўда» пісала наступнае: «У Крупскім раёне ёсць жывёлаводы, якія дабіваюцца нядрэнных вынікаў. Даярка Таццяна Аўсіевіч з калгаса «Чырвоная Слабада» надаіла ў 1953 годзе ад кожнай каровы па 1 600 літраў малака. Аўчары Крысціна Алексіевіч і Марыя Трус з калгаса імя Леніна ад 100 аўцаматак атрымалі і захавалі па 100 ягнят. Добра працуюць цялятніца гэтага калгаса Ганна Цыбульская, свінарка Марыя Рупец з калгаса «Чырвоны колас» і многія іншыя».

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая встречу с населением в Худовцах проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, в 11.30 в здании Крупского сельского исполнительного комитета депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич проведет встречу с населением агрогородка Худовцы.

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.